Явар і каліна

Registered by ionscrollnn of Красное (молодечненский р-н), Minsk Belarus on 7/9/2018
Buy from one of these Booksellers:
Amazon.com | Amazon UK | Amazon CA | Amazon DE | Amazon FR | Amazon IT | Bol.com
This book is in the wild! This Book is Currently in the Wild!
1 journaler for this copy...
Journal Entry 1 by ionscrollnn from Красное (молодечненский р-н), Minsk Belarus on Monday, July 9, 2018
Шмат нейкіх дзіўных падзей звязана з гэтай кнігай.

Набыў я яе вельмі даўно і праляжала яна у маіх бацькоў на гарышча гадоў прыкладна з 15 і вось неяк зусім нядаўна я забраў гэту кнігу к сабе ў хату. Як толькі дачытаў іншае, надышоў час і да гэтай кнігі і як было дзіўна пачаць чытаць і даведацца што сёння як раз той самы дзень ( 28 чэрвеня ) калі памер паэт. Вось так супала маё знаёмства з творамі Янкі Купалы ( для тых хто як і я не ведаў яго сапраўднае імя, то вось: Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Чаму кажу што знаёмства, а таму што калі мне апавядалі пра яго ў школе, то мне тады гэта была зусім не цікава, таму відаць я зусім нічога не ведаў пра яго.
Зараз чытаючы яго вершы пра каханне я магу амаль шчыра сказаць што я упершыню адкрыў для сябе гэтага паэта пра якога так многа чуў, але так мала чытаў яго твораў. Можа я і памыляюся, але здаецца гэтакіх як я ў нашай краіне вельмі шмат, што канешне вельмі шкада, так як вершы і паэмы мне вельмі спадабаліся.
Ідучы сёння на працу я звярнуў сваю ўвагу на луг дзе сёння будзе святкавацца свята Купалле і не утрымаўся не сфатаграфаваць гэты від.

Паз некалькі хвілін ужо седзячы ў цягніку я натыкаўся на вось гэтыя радкі “…Асабліва памятным застаўся выезд на святкаванне Купалля…”,
а яшчэ праз пару хвіліну даведаўся што заўтра дзень нараджэння паэта.
Вось неяк так прайшло маё “знаёмства” з гэтым Пісьменнікам і з кнігай прысвечанай тэме кахання ў яго творах.

https://www.livelib.ru/book/1002238645/reviews-yavar-i-kalina-vershy-yanka-kupala

Прыемнага вам чытання!!!

Are you sure you want to delete this item? It cannot be undone.